Сянько: Абмежаванне на інтэрнэт-шопінг трэба, каб спыніць перакупшчыкаў
![Сянько: Абмежаванне на інтэрнэт-шопінг трэба, каб спыніць перакупшчыкаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sianko-1712.jpg.webp?itok=TU9k7NTJ)
Абмежаванні на закупкі ў інтэрнэт-крамах плануюцца для таго, каб спыніць перакупшчыкаў, якія замаўляюць там таварныя партыі. Пра гэта журналістам паведаміў 17 снежня ў Палаце прадстаўнікоў старшыня Мытнага камітэта Юрый Сянько.
Сянько: "Пры тым увозяцца партыі тавараў, якія потым збіраюцца ў адно цэлае і ідуць на рэалізацыю — не для асабістага карыстання. Калі для асабістага карыстання, у адзінкавых колькасцях — ніякіх праблемаў няма! Чалавек мае права, ёсць норма бязмытнага ўвозу — на здароўе, хай увозіць".
Таксама Сянько паведаміў, што зараз у Беларусь увозіцца каля 70 тысяч паштовых адпраўленняў, закупленых у замежных інтэрнэт-крамах. Праца над колькасным абмежаваннем такіх закупак вядзецца ў рамках ЕАЭС. Беларускі бок прапаноўваў абмежаваць норму закупу ў 200 еўра на год.