Вы тут

Сям'і Рамана Бандарэнкі не паведамлялі пра спыненне крымінальнай справы

Раман Бандарэнка 

Родныя Рамана Бандарэнкі нічога не ведаюць пра спыненне крымінальнай справы, якую Генпракуратура распачала па факце смерці мінчука.

Бандарэнка памёр у бальніцы пасля збіцця невядомымі. Яго затрымалі ўвечары 11 лістапада 2020 года ў дварах ля "Плошчы Перамен". У той жа вечар ён апынуўся ў бальніцы ў стане комы.  Лекары не змаглі яго выратаваць. Пра завядзенне крымінальнай справы па факце яго смерці стала вядома толькі ў лютым 2021-га. Напярэдадні ў СМІ з'явілася інфармацыя, што Генпракуратура прыпыніла расследаванне.

"Да нас такой інфармацыі не даносілі", — сказалі родныя Рамана Еўрарадыё. Не ведае пра прыпыненне расследавання і адвакат сям'і.

Аб'яднанне былых сілавікоў, якое выступае супраць гвалту і беззаконня, правяло ўласнае расследаванне. Яны апублікавалі запісы размоў і білінгі нумароў тэлефонаў шэрагу меркаваных удзельнікаў тых падзей. З гэтых дадзеных вынікала, што да падзей на "Плошчы Перамен" у той вечар маглі быць датычныя хакейны функцыянер Дзмітрый Баскаў і спартсмен Дзмітрый Шакута.

Следчыя сцвярджаюць, што гэтыя людзі маглі быць у той вечар на "Плошчы Перамен" пад прыкрыццём сілавікоў. 

Прыпыненне расследавання крымінальнай справы аб гібелі Рамана Бандарэнкі пракаментаваў кіраўнік НАУ Павел Латушка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.