Вы тут

Генпракуратура прыпыніла крымінальную справу аб забойстве Рамана Бандарэнкі

Пахаванне Рамана Бандарэнкі / Здымак слухачоў "Еўрарадыё"

Крымінальная справа аб забойстве Рамана Бандарэнкі прыпыненая — Генпракуратура не можа знайсці тых, хто збіў яго да смерці, паведамляе "Наша Ніва".

Рамана Бандарэнку забілі ў лістападзе 2020 года.

"Невядомыя ў цывільным" скралі яго з Плошчы Перамен пасля канфлікта з людзьмі, якія зразалі стужкі. Пасля ён апынуўся ў Цэнтральным РУУС, адкуль ужо патрапіў у рэанімацыю бальніцы хуткай дапамогі, дзе і памёр. На пахаванне Бандарэнкі прыйшлі тысячы мінчукоў.

Аб'яднанне былых сілавікоў, якія выступаюць супраць гвалту і беззаконня, апублікавалі раследванне з запісамі размоваў і білінгамі нумарой тэлефонаў як сцвярджаецца прэс-сакратара Лукашэнкі Наталлі Эйсмант, хакейнага функцыянера Дзмітрыя Баскава і спартоўца Дзмітрыя Шакуты.

З расследвання вынікае, што яны былі ў той вечар на Плошчы Перамен пад прыкрыццём сілавікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.