Сямашка пра аб'яднанне МАЗа і КамАЗа: Продажу акцый і змены ўласніка не будзе

Паводле Уладзіміра Сямашкі, гэта адбудзецца шляхам стварэння беларуска-расійскага холдынга, які атрымае ў "давернае кіраванне" акцыі МАЗа і КамАЗа. Ён перакананы, што стварэнне холдынга (а на яго спатрэбіцца каля месяца) "дазволіць узмацніць патэнцыял двух гігантаў аўтапрома, асабліва іх экспартны патэнцыял".



Сямашка адзначыў, што да пытання перадачы акцый можна будзе вярнуцца "гадоў праз пяць", паведамляе БЕЛТА.

Фота — bymedia.net