Вы тут

Сямашка: падатковы манеўр наносіць падвойны ўдар па Беларусі

Уладзімір Сямашка / minsknews.by

Па Беларусі падатковы манеўр наносіць двайны ўдар. Так лічыць амбасадар Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка.

"Напрыклад, я павінен купіць нафту па сусветнай цане, перапрацаваць яе, заправіць трактар, аўтамабіль, камбайн, пасеяць, сабраць ураджай, выпусціць прадукт, а потым бяспошлінна паставіць яго па нізкай цане на рынак Расіі і Еўразійскага саюза. Гэта значыць сабе ў страту, — тлумачыць ён. — Расійскі бюджэт, які шмат у чым фарміруецца за кошт продажу нафты, якой у краіне нямала, і прадуктаў яе перапрацоўкі, можа дазволіць такі "манеўр", ён ад гэтага выйграе".

Паводле яго слоў, у Беларусі няма нафты, таму ў нашай краіне расійскі "падатковы манеўр" б'е і па нафтаперапрацоўчай галіне, і па бюджэце.

"Мы ўжо страцілі 3,6 мільярда даляраў і можам страціць яшчэ каля 10 мільярдаў, — лічыць амбасадар. — Ва ўрада Расіі разуменне праблем Беларусі ў сувязі з "манеўрам" ёсць, ужо абмяркоўваюцца кампенсацыйныя механізмы".