Вы тут

Сябры “Моладзі БНФ” трапілі ў парламент (фота)

Фота: twitter.com/moladz_bnf

Сябры “Моладзі БНФ” трапілі ў парламент. Для іх экскурсію правяла дэпутат Палаты прадстаўнікоў, кіраўніца Таварыства беларускай мовы Алена Анісім. Маладыя палітыкі зладзілі фотасесію ў зале пасяджэнняў. А ў каментары да здымкаў, змешчаных у Twitter, напісалі, што сябры арганізацыі ўпершыню пабывалі ў парламенце, “для пачатку з экскурсіяй”.