Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў напярэдадні Дня Волі

Святлана Ціханоўская / з архіву Еўрарадыё​
Святлана Ціханоўская / з архіву Еўрарадыё​

Напярэдадні Дня Волі Святлана Ціханоўская запісала зварот да беларусаў. Яна нагадала, што дзень 25 сакавіка "ўсяляк спрабавалі выразаць з падручнікаў і выкрасліць з нашай гісторыі, але ён застаецца Днём Волі, днём нашай незалежнасці".

"Мы нагадаем сабе, што не згодныя далей скочвацца ў прорву крызісу. Нагадаем сваім дзецям, што зробім усё, каб яны былі ў бяспецы дома. Нагадаем нашым суграмадзянам у дзяржапараце і сілавых структурах, урадзе і мясцовых органах улады, што яны прысягалі народу. Нагадаем, што не можам быць абыякавымі, калі хтосьці пагражае нашай незалежнасці", — сказала Святлана Ціханоўская.

Яна таксама адзначыла, што беларусы не памянялі сваё рашэнне, калі паўгода таму адмовіліся цярпець дзейную ўладу.

"Час вярнуць сваё. І зрабіць гэта можа толькі народ", — адзначыла Святлана Ціханоўская. Толькі беларускі народ, падкрэсліла яна, мае права вырашаць лёс Рэспублікі Беларусь.

Першыя заяўкі на правядзенне масавых мерапрыемстваў з нагоды Дня Волі ўжо сталі паступаць. Напярэдадні магілёўскі рэсурс 6tv.by паведаміў, што ў гарвыканкам накіраваная заяўка аб правядзенні 25 сакавіка ў абласным цэнтры мітынгу. 

Заяўнікам выступіў рабочы аднаго з магілёўскіх заводаў. Ён мяркуе, што ў акцыі возьме ўдзел да 900 чалавек. Фінансаванне мяркуецца за кошт сродкаў арганізатара і ахвяраванняў сябраў Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі