Святлана Ціханоўская збіраецца ў Вашынгтон падчас інаўгурацыйнага тыдня

Святлана Ціханоўская збіраецца ў Вашынгтон падчас інаўгурацыйнага тыдня

Святлана Ціханоўская спадзяецца пабываць у Вашынгтоне падчас інаўгурацыйнага тыдня (з 18 па 24 студзеня 2021 года), каб асабіста падзякаваць цяперашняй адміністрацыі за дапамогу жыхарам Беларусі. Пра гэта палітык піша ва ўласнай калонцы для The Washington Post. 

"Я разлічваю на развіццё трывалых адносінаў з новай адміністрацыяй з мэтай садзейнічання дэмакратычнаму пераходу ў Беларусі. Разам вольны свет пераможа", — піша Ціханоўская. Яна звяртаецца да Кангрэса ЗША з просьбай да канца 2020 года прыняць "Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі". "Час — гэта галоўнае".

"Акт аб дэмакратыі ў Беларусі" пашырыць кола асобаў, адказных за рэпрэсіі, і саўдзельнікаў рэпрэсій, якія могуць трапіць пад санкцыі ЗША. Адначасова дакументам прадугледжаная падтрымка незалежных СМІ і тэхналогіяй абыходу дзяржаўнай цэнзуры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі