Святлана Ціханоўская заявіла, што не супрацоўнічае з Віталём Шкляравым

Святлана Ціханоўская заявіла, што не супрацоўнічае з Віталём Шкляравым

Святлана Ціханоўская не ведае паліттэхнолага Віталя Шклярава і яе штаб з ім не супрацоўнічае. Пра гэта кандыдатка ў прэзідэнты заявіла, адказваючы на пытанні журналістаў зранку 30 ліпеня па дарозе ў Цэнтрвыбаркам. 

Пра затрыманне Шклярава стала вядома ўвечары 29 ліпеня. Паведамлялася, што ён кансультаваў адміністратараў сацсетак, аб'яднаных пад агульнай назвай "Краіна для жыцця" Сяргея Ціханоўскага. Шкляраў — урадэжнец Гомеля, яму 44 гады. Ён працаваў працаваў у выбарчых штабах Ангелы Меркель, Барака Абамы, Бэрні Сандэрса, Ксеніі Сабчак. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі