Святлана Ціханоўская ў скарзе ў ЦВК патрабуе паўторнага падліку галасоў

Святлана Ціханоўская ў скарзе ў ЦВК патрабуе паўторнага падліку галасоў

Кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская падала ў Цэнтрвыбаркам скаргу. Яна патрабуе правесці паўторны падлік галасоў, распавяла парталу TUT.by яе прэс-сакратар Ганна Красуліна.

У сваёй скарзе Ціханоўская адзначае, што паўторны падлік галасоў патрэбны ў сувязі з дапушчанымі парушэннямі заканадаўства пры падліку галасоў. Яна лічыць неабходным праверыць сапраўднасць звестак пра выбарцаў, якія прагаласавалі, аўтэнтычнасць бюлетэняў і пратаколаў для галасавання.

У сваёй скарзе кандыдатка ў прэзідэнты пералічвае парушэнні, зафіксаваныя незалежнымі назіральнікамі.

"У выпадку немагчымасці правядзення паўторнага падліку галасоў выбары па асобных участках павінны быць прызнаныя несапраўднымі на падставе арт. 79 Выбарчага кодэкса", — падкрэслівае Ціханоўская. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі