Вы тут

Святлана Ціханоўская сустрэлася з былым дзяржсакратаром ЗША Кандалізай Райс

Святлана Ціханоўская і Кандаліза Райс

Святлана Ціханоўская сустрэлася з былым дзяржсакратаром ЗША Кандалізай Райс. Як паведамляе прэс-служба беларускага палітыка, гаворка ішла пра тое, "як можна ўзмацніць ціск на рэжым [Аляксандра Лукашэнкі] і пры гэтым падтрымліваць беларусаў унутры краіны". А таксама пра тое, "як выбудоўваць адносіны з новымі партнёрамі, уключна з Аўстраліяй, Японіяй і Індыяй".

Ціханоўская кажа, што ўдзячная Райс за яе парады, якая "выдатна ведае сітуацыю ў Беларусі".

"Ваша прыхільнасць распаўсюджванню дэмакратыі ва Усходняй Еўропе натхняе, напісала пасля сустрэчы Кандаліза Райс у Twitter. — Дзякуй вам за ваша лідэрства ў справе свабоды".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.