Святлана Ціханоўская правяла перамовы з лідарамі страйкамаў

Святлана Ціханоўская правяла перамовы з лідарамі страйкамаў

Святлана Ціханоўская правяла перамовы з лідарамі страйкамаў беларускіх прадпрыемстваў, паведамляе Telegram-канал "Пул Першай". 

На анлайн-сустрэчы прысутнічалі лідары страйкамаў МТЗ, МАЗа, МЗКЦ, "Гроднаазота", "Белкалія", "Нафтана", "Белкамунмаша", МЭТЗ, "Беларусьнафты". Яны працягваюць актыўна выходзіць на пратэсты, блакаваць працу ўнутры заводаў, вядуць перамовы з начальствам і ладзяць "італьянскія забастоўкі".

На сустрэчы прысутнічаў таксама прадстаўнік фонду салідарнасці Яраслаў Ліхачэўскі. Па яго словах, фонд гатовы фінансава дапамагчы страйкоўцам, у тым ліку і аплаціць неабходную ім юрыдычную дапамогу.

Напрыканцы сустрэчы Ціханоўская звярнулася да ўсіх суразмоўцаў: "Забастоўка — адна з нашых галоўных рухальных сілаў. Гэта сіла, якая прывядзе нас да агульнай перамогі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі