Вы тут

Святлана Ціханоўская падвяла вынікі года беларускіх пратэстаў

Святлана Ціханоўская на прэс-брыфінгу / Delfi

Святлана Ціханоўская падвяла вынікі года беларускіх пратэстаў. 9 жніўня яна паўдзельнічала ў прэс-брыфінгу ў МЗС Літвы разам з літоўскім міністрам замежных спраў Габрыэлюсам Ландсбергісам.

"Беларусь ужо год плаціць вельмі дарагую цану за ўтрыманне Лукашэнкам улады", — заявіла Ціханоўская. Паводле яе слоў, "за гэты год беларусы абʼядналі вакол сябе цэлы свет". "Беларусы засталіся непахіснымі ў сваіх мэтах: крызіс будзе вырашаны, калі ўсе зняволеныя па палітычных матывах выйдуць на свабоду і калі ў краіне адбудуцца новыя дэмакратычныя прэзідэнцкія выбары пад міжнародным назіраннем", сказала Святлана Ціханоўская.

Яна падкрэсліла, што толькі адзіная пазіцыя ўсіх краін па пытанні санкцый і далейшага ціску на ўлады Беларусі дапаможа пераадолець крызіс у нашай краіне.

Палітык паабяцала, што "колькі б часу і сіл ні запатрабаваў наш шлях да свабоды", яна пройдзе яго "разам з беларусамі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.