Святлана Ціханоўская падтрымала акцыю НАУ #ЦветПротивТьмы

Святлана Ціханоўская падтрымала акцыю НАУ #ЦветПротивТьмы

Святлана Ціханоўская падтрымала акцыю Народнага антыкрызіснага кіравання #ЦветПротивТьмы, паведамляе яе прэс-служба.

На думку Ціханоўскай, гэтая акцыя салідарнасці дапаможа прыхільнікам пераменаў адчуць, што яны не адзінокія. "Салідарнасць патрэбная, каб паказаць рэжыму, што мы разам, мы не хочам здавацца і не станем маўчаць. Таму што наша маўчанне — галоўны памагаты злачынцаў", — кажа яна.

Ціханоўская мяркуе, што гэтая акцыя дапаможа беларусам вярнуць веру ў сябе. "Улетку 2020 года мы пачалі з белых бранзалетаў і ўбачылі, што нас большасць. Белы — наш колер, і яго ў нас ужо ніхто не зможа адабраць. Колер, па якім мы пазнавалі адзін аднаго тады і пазнаем цяпер. Колер свабоды і святла", — заяўляе палітык.

Яна прапануе ўсім удзельнікам змяніць свой аватар у сацсетках на белы і зрабіць белыя пасты. Пры гэтым ужываеца хэштэег #ЦветПротивТьмы.

Кожны чацвер прапануецца хадзіць на працу або навучанне ў белай вопратцы — футболках, блузках або кашулях. Таксама белую вопратку або кашулю прапануецца апранаць для выхаду на вуліцу па выходных. 

Таксама плануецца што тыдзень запускаць новыя "белыя флэшмобы" ў сацсетках, каб уцягнуць у акцыю як мага больш людзей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі