Святлана Ціханоўская наведае Францыю з афіцыйным візітам

Святлана Ціханоўская​ / t.me/tsikhanouskaya
Святлана Ціханоўская​ / t.me/tsikhanouskaya

З 15 па 17 верасня па запрашэнні міністра замежных спраў Жан-Іва Ле Дрыяна Святлана Ціханоўская наведае Парыж.

Ціханоўская сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускай дыяспары і выступіць перад студэнтамі Інстытута палітычных даследаванняў. 

У праграме запланаваныя сустрэчы з прэзідэнтам Канстытуцыйнага савета Ларанам Фабіусам, мэрам Парыжа і кандыдатам у прэзідэнты Францыі Ан Ідальго, старшынёй Сената Жэрарам Ларшэ, старшынёй Камітэта па замежных справах Нацыянальнага сходу Франсуа Байру

Ціханоўская абмяркуе з палітыкамі арганізацыю канферэнцыі высокага ўзроўню па рашэнні крызісу ў Беларусі, а таксама ўдзел дэмакратычных сіл Беларусі ў саміце Усходняга партнёрства, дапамога грамадзянскай супольнасці і міжнароднае расследаванне супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці. 

Францыя з 1 студзеня 2022 года старшынюе ў Еўрасаюзе і з'яўляецца пастаянным членам Савета бяспекі ААН.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі