Святлана Ціханоўская дала вялікае інтэрв’ю радыёстанцыі "Эхо Москвы"

Святлана Ціханоўская дала вялікае інтэрв’ю радыёстанцыі "Эхо Москвы"

Святлана Ціханоўская дала вялікае інтэрв’ю радыёстанцыі "Эхо Москвы". На яе сайце і ў сацсетках спачатку з'явіліся вытрымкі, а пасля і ўся гутарка. У прыватнасці, лідарка беларускай апазіцыі распавяла, што не збіраецца больш удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. Яна пакуль не рашаецца прыехаць у Расію, паколькі аб'яўлена ў вышук і не магла б у РФ адчуваць сябе ў бяспецы. Ціханоўская нагадала, што "беларусаў, якія выехалі на тэрыторыю Расіі, экстрадуюць вельмі лёгка".

Адразу пасля выбараў Святлана Ціханоўская і яе прадстаўнікі неаднаразова заяўлялі пра гатоўнасць і жаданне выйсці на кантакт з уладамі Расіі. Але Масква падтрымлівала Аляксандра Лукашэнку. Інтэрв'ю з Ціханоўскай можа стаць пэўным сігналам афіцыйнаму Мінску. Адбылося яно на фоне рэзкіх выпадаў прапагандыстаў з Беларусі і Расіі.

"Эхо Москвы" — медыярэсурс, які мае дачыненне да расійскай транснацыянальнай кампаніі "Газпрам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі