Святлана Ціханоўская абвясціла антываенную мабілізацыю

Святлана Ціханоўская абвясціла антываенную мабілізацыю

Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская абвясціла антываенную мабілізацыю. 

Яна адзначыла, што Беларусь была ўцягнутая ў вайну. "Супрацьстаянне вайне ва Украіне і барацьба за дэмакратыю — гэта цяпер дзве мэты аднаго вялікага руху", — заявіла Ціханоўская. 

Дзеянні беларусаў, па яе словах, за бліжэйшы тыдзень павінныя прывесці да двух вынікаў:

1. Беларусаў перастаюць успрымаць як агрэсараў.

2. Беларускія вайскоўцы адмаўляюцца ўдзельнічаць у вайне ці адразу пераходзяць на бок украінцаў.

Яна абазначыла пяць напрамкаў працы.

Першы — інфармацыйны: "Распаўсюджваць праўду і змагацца з прапагандай, каб перашкаджаць інфармацыйнай вайне, якую вядуць дыктатары".

Другі напрамак — праца з салдацкімі маці, "каб перашкодзіць адпраўцы іх сыноў, братоў і мужоў ваяваць супраць украінцаў"

Трэці — перашкода рэжыму ў вайне: "Выказваць непадпарадкаванне, рыхтаваць страйк, выводзіць з ладу тэхніку і запавольваць яе працу. Паралізаваць працу дзяржаўнай інфраструктуры, не шкодзячы здароўю і жыццям людзей".

Чацвёрты — эканамічны супраціў. Ціханоўская заклікае забіраць банкаўскія ўклады, каб пазбавіць рэжым грошай.

Пяты напрамак — "фармаваць беларускі корпус з добраахвотнікаў, якія гатовыя абараняць ўкраінскія гарады, быць медыкамі або лагістамі на баку Украіны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі