Вы тут

Святлана Алексіевіч юрыдычна не лічыцца ў Беларусі дзяячкай культуры

Прадстаўляючы ў Палаце прадстаўнікоў Кодэкс аб культуры, намесніца міністра культуры Ірына Дрыга паведаміла, каго трэба лічыць дзеячам культуры і мастацтва. Па яе словах, юрыдычна трэба разрозніваць дзеячаў культуры і яе прадстаўнікоў.

Дрыга: "З юрыдычнага пункту гледжання, дзеячамі культуры і мастацтва з'яўляюцца тыя творчыя работнікі і работнікі культуры, якія маюць ганаровыя званні — гэта зараз. А з прыняццем Кодэкса — якія наогул маюць дзяржаўныя ўзнагароды".

Тых, хто не мае дзяржаўных адзнак, Дрыга прапанавала называць прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі, творчымі работнікамі і работнікамі культуры.

Дарэчы, нобелеўская лаўрэатка пісьменніца Святлана Алексіевіч не мае ніякіх дзяржаўных узнагародаў. Адпаведна, у Беларусі яна не можа лічыцца "дзяячкай культуры", а толькі "творчым работнікам".