Вы тут

Святлана Алексіевіч на частку прэміі купіла новую кватэру і дом у вёсцы

Святлана Алексіевіч на частку нобелеўскай прэміі купіла новую кватэру і дом у вёсцы. У кватэры цяпер ідзе рамонт, распавяла беларуская пісьменніца расійскім журналістам з tutitam.com. Паводле слоў Алексіевіч, дом у вёсцы ў яе быў і раней, толькі новы будзе лепшы за стары ў Мінскім раёне.

Ранейшая кватэра Святланы Алексіевіч знаходзіцца ў Мінску на Старажоўскай на беразе Свіслачы.

Журналісты спыталіся ў пісьменніцы, ці можа да яе прыйсці чалавек і папрасіць грошы на выданне кнігі? "Так, я дам без вяртання. Калі ўбачу, што гэта разумны чалавек", — сказала Алексіевіч.

Як вядома, нобелеўская прэмія беларускай пісьменніцы складае 953 тысячы долараў.