Святкаванне Сусветнага дня снегу ў Мінску адклалі — пакуль выпадзе снег

Святкаванне Сусветнага дня снегу ў Мінску адклалі — пакуль выпадзе снег

19 студзеня адзначаецца Сусветны дзень снегу. Аднак у гарналыжным цэнтры "Сонечная даліна" ў Мінску гэтае свята адзначаць не плануецца, перадае агенцтва "Мінск-Навіны".

Намеснік дырэктара гарналыжнага цэнтра Вячаслаў Юдзін патлумачыў, што свята, хутчэй за ўсё, перанясуць на больш позні тэрмін — калі пахаладае і выпадзе снег.

"Праз цёплыя ўмовы надвор'я наш цэнтр закрыты з 12 студзеня. Адчынім, як толькі дазволіць нябесная канцылярыя. Тады і свята правядзем", — распавёў Юдзін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі