Вы тут

Святары даюць супярэчлівыя каментары пра прызначэнне кіраўніка БПЦ

Веніямін, з 25 жніўня — мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі 

Святары даюць супярэчлівыя каментары пра прызначэнне епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы.

"Людзі! Не радуйцеся! Нічога добрага ў гэтым прызначэнні няма. Па ўсіх параметрах, БПЦ рызыкуе канчаткова ператварыцца ў скрайне адыёзную структуру", — сцвярджае айцец Аляксандр Шрамко. Святар знаходзіцца ў апазіцыі да кіраўніцтва царкву.

"Маліўся пра гэта", — каментуе прызначэнне Веніяміна айцец Фёдар Поўны, якога часта называюць духоўнікам Аляксандра Лукашэнкі.

25 жніўня прызначаны новы кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы. Яе ўзначаліў епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін.

Гэта першы ўраджэнец Беларусі на чале БПЦ. Веніямін нарадзіўся ў Лунінцы Брэсцкай вобласці.

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел падаў прашэнне аб вызваленні ад пасады, якое было задаволенае Святым Сінодам. Ён працягне служэнне ў Расіі.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.