Вы тут

Свінні і культура: навагодні тэст Еўрарадыё

Spider-Ham — герой з сусвету Marvel.

2019 год па ўсходнім календары — год свінні, а свіння — гэта не толькі скварка з формулы поспеху беларусаў. Свінні разам з людзьмі і дэльфінамі лічацца аднымі з самых разумных жывёл на зямлі, а іх органы (амаль) падыходзяць для трансплантацыі чалавеку.

А ўжо ўклад свіней у сусветную культуру дык і наогул складана пераацаніць. Яны натхняюць пісьменнікаў і рэжысёраў, музыкаў і мастакоў. Прайдзіце тэст Еўрарадыё і даведайцеся, дзе знакамітыя творцы падклалі вам свінню!