Светлагорскі актывіст паскардзіўся ў ААН на забарону экалагічных мітынгаў

Фота ced.by
Фота ced.by

Светлагорскі экаактывіст Анатоль Змітровіч звярнуўся са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН з прычыны забароны пратэстных мітынгаў, піша "Гомельская вясна".

Летась Анатоль заяўляў у раённым цэнтры пратэстную акцыю, аднак атрымаў адмову. У горадзе дзейнічае рашэнне, паводле якога мітынгаваць дазволена ў адзіным месцы на стадыёне "Бумажник". Але там, па словах мужчыны, у заяўленыя ім даты "нібыта праводзяцца дзіцячыя мерапрыемствы".

"Улада пасылае нас мітынгаваць на стадыён, а калі мы пагаджаемся, аказваецца, для нас і там няма месца, у гэтыя дні там нібыта праводзяцца дзіцячыя мерапрыемствы. Іншымі словамі, улада цынічна хаваецца за дзяцей, забараняючы нам, дарослым, услых абмяркоўваць экалагічную праблему горада, звязаную з кітайскім заводам беленай цэлюлозы", — лічыць Змітровіч.

Асноўная праблема, супраць якой выступаюць светлагорскія актывісты, — завод беленай цэлюлозы. Ён будуецца кітайскай карпарацыяй САМСЕ з 2012 года, нягледзячы на ​​пратэсты мясцовых жыхароў. Праз некаторыя работы па будаўніцтве завода ў Светлагорску і Якімавай Слабадзе перыядычна моцна смярдзіць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі