Свае грошы банкам давярае толькі кожны пяты беларус

Кожны пяты грамадзянін Беларусі збіраецца ў 2009 годзе захоўваць зберажэнні ў камерцыйным банку. Пра гэта сведчаць звесткі сацыялагічнага апытання, праведзенага аналітычным цэнтрам EcooM. Паводле даследавання, 13,9% рэспандэнтаў выказалі жаданне выдаткаваць ашчаджэнні на набыццё мэблі і складанай бытавой тэхнікі, 13,3% — на адпачынак, 6,9% — на куплю нерухомасці, 4,6% — на новы аўтамабіль, а 9,1% — на інвеставанне ва ўласны бізнэс. Пры гэтым 14,4% грамадзян ашчаджэнні збіраюцца адкласці, а 18,4% — пакласці на банкаўскі дэпазіт.

Адказваючы на пытанне "Дзе вы захоўваеце грашовыя ашчаджэнні?", толькі 11,5% адказалі, што трымаюць усе грошы ў банку. 31,7% апытаных частку грошай захоўваюць у банку, а частку — дома. Тым не менш, 16,7% грамадзян не давяраюць банкам, а 37,4% жыхароў краіны, якія прынялі ўдзел у апытанні, прызналіся, што ў іх адсутнічаюць ашчаджэнні.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі