Сусветны банк: з-за глабальнага пацяплення вырасце колькасць беднякоў
![Сусветны банк: з-за глабальнага пацяплення вырасце колькасць беднякоў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kibera-1-001.jpg.webp?itok=qXnD1T9j)
З-за глабальнага пацяплення да 2030 года на 100 млн чалавек павялічыцца колькасць бедных у свеце. Гэта можа здарыцца, калі тэрмінова не прыняць меры для прадухілення гаворыцца ў дакладзе Сусветнага банка.
Акрамя гэтага, у справаздачы адзначаецца, што з-за змянення клімата падаражаюць прадукты харчавання ў Афрыцы і павялічыцца колькасць мігрантаў у свеце.
Заяву Сусветнага банка была апублікавана напярэдадні сустрэчы прадстаўнікоў 70 дзяржаў па пытанні скарачэння выкідаў у атмасферу парніковых газаў, паведамляе ВВС.
У канцы лістапада гэта пытанне будзе абмяркоўвацца на кліматычнай канферэнцыі ААН у Парыжы.