Навуковец патлумачыў, чаму народныя прыкметы пра надвор'е больш не працуюць

Кветкі

Кветкі

Навуковец патлумачыў, чаму народныя прыкметы пра надвор'е і клімат перасталі працаваць.

Адбыліся пэўныя змены працягласці кліматычных сезонаў, тэмпературы, зрух пацяплення клімату на другую палову года (ліпень-кастрычнік). Напрыклад, раней існавала павер'е, што, пачынаючы з Іллёва дня, 2 жніўня, купацца больш нельга. Але сёння, калі тэмпература ў большасці вадаёмаў краіны захоўваецца вышэйшай за 20 градусаў, казаць пра завяршэнне купальнага сезона відавочна не даводзіцца, — расказаў у гутарцы з БелТА акадэмік НАН Беларусі Уладзімір Логінаў.

Ён растлумачыў, што прыкметы грунтаваліся на інфармацыі, якія нашы продкі назапашвалі стагоддзямі. Гэтая інфармацыя дазваляла рабіць прагнозы пра развіццё пагодных і кліматычных працэсаў.

Але цалкам відавочна, што сучасныя тэхнічныя магчымасці і веданне фізічных законаў развіцця атмасферных працэсаў нашмат пераўзыходзяць ранейшыя.

Дарэчы, апраўдвальнасць кароткатэрміновых прагнозаў беларускіх метэаролагаў дастаткова высокая — 95-97%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі