Велагоншчыка аштрафавалі за пацалунак з жонкай. Ён не шкадуе — #ІхНоравы

#ІхНоравы

#ІхНоравы / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Каб прасцей перажываць страшныя навіны з Беларусі і Украіны, трэба часам адцягвацца на цікавыя навіны з іншых краін. Але спачатку — пра страшныя навіны. Так атрымалася.

 

Неба над Кіевам

Кадры з кіеўскай дзіцячай бальніцы шакавалі свет, і прэзідэнта ЗША Джо Байдэна таксама. Ён паабяцаў узмацніць СПА горада. Гэта рэакцыя на ўчорашнюю жахлівую ракетную атаку на ўкраінскую сталіцу, ахвярамі якой сталі мінімум 38 чалавек. Сёння ў Кіеве абвешчаны дзень жалобы.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ўжо некалькі месяцаў заклікае заходніх саюзнікаў павялічыць пастаўкі сродкаў СПА. Але яны пакуль не спяшаліся перадаваць Украіне батарэі "зямля — паветра", раскіданыя па многіх краінах.

Сёння Байдэн і Зяленскі сустрэнуцца з нагоды гадавіны стварэння NATO. І ёсць надзея, што Украіна нарэшце атрымае тое, што дапаможа абараніць неба над гарадамі ад расійскіх ракет.

Велогонщика оштрафовали за поцелуй с женой. Он ни о чём не жалеет — #ИхНравы
Кіеў / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі