Сусветны банк: Афіцыйнае беспрацоўе ў Беларусі можа скласці 5%

Афіцыйнае беспрацоўе ў Беларусі можа дасягнуць 5%. Гэта адбудзецца ў выпадку ліквідацыі залішняй колькасці працаўнікоў на дзяржаўных прадпрыемствах. Такія высновы зрабілі эксперты Сусветнага банка, якія падрыхтавалі запіску па пытаннях трансфармацыі рынка працы, прэзентацыя якой адбылася 27 красавіка ў Мінску.

Паводле дакумента, дзве траціны работнікаў занятыя ў сектары дзяржпрадпрыемстваў і там цяпер прыкладна 10% “лішніх” людзей. А пагаршэнне макраэканамічнай сітуацыі ў Беларусі павялічвае выдаткі на захаванне непрадуктыўных працоўных месцаў. Калі ж скараціць такія месцы, то афіцыйнае беспрацоўе вырасце акурат на 4,2%.

На пачатак 2015 года афіцыйнае беспрацоўе складала 0,8%, нагадвае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі