Ноччу з 25 на 26 сакавіка краіны Еўропы пяройдуць на летні час.
Аднолькавы час у Мінску будзе з Кіевам, Вільняй, Рыгай і Таллінам, а таксама з Хельсінкі, Бухарэстам і Кішынёвам. На адну гадзіну беларускі час будзе апярэджваць Варшаву, Прагу, Берлін, Браціславу, Вену, Парыж, Мадрыд, а таксама ўсе балканскія сталіцы.
Адмовілася ад пераходу на сезонны час разам з Расіяй Беларусь яшчэ ў 2011-м.