Сурдаперакладчык са Швецыі зацьміў сабой удзельніка Еўрабачання

Сурдаперакладчык са Швецыі Томі Крон стаў зоркай YouTube пасля таго, як зладзіў танцавальнае шоў падчас перакладу песні Heroes. Менавіта з гэтай песняй Швецыя выступіць на Еўрабачанні. За тры дні відэа з эмацыйным сурдаперакладам Крона набрала больш за 1 мільён праглядаў.

Падчас свайго перакладу Крон паспрабаваў перадаць усе эмоцыі выступу спевака Манса Зелмерлоў — выканаўца песні Heroes. Па словах каментатараў, якія перадае korrespondent.net, Крон сваім талентам зацьміў спевака.

Дзякуючы незвычайнаму перакладу песні на мову жэстаў, Heroes стала адной з самых папулярных кампазіцый, якія ўдзельнічаюць у Еўрабачанні 2015.