Супрацоўнікаў брэсцкай школы № 32 прымушаюць уступаць у “Белую Русь”?

Паводле прэс-службы “Маладога Фронту”, дырэктарка сярэдняй школы № 32 Брэста прымусіла маладых настаўнікаў гісторыі і беларусістыкі ўступіць у праўладную псеўдаграмадскую арганізацыю “Белая Русь”. Карэспандэнт Еўрарадыё пагутарыў з настаўнікамі школы і дырэктаркаю. Настаўнікі гаварыць з карэспандэнтам на гэтую тэму адмовіліся і накіравалі да дырэктаркі. Маладая настаўніца малодшых класаў сказала: "Я тры тыдні на бальнічным была, толькі выйшла. Быў тут нейкі шум. Але я не ў "Белай Русі".

Дырэктарка Таццяна Міховіч сказала, што ў школе ёсць розныя грамадскія арганізацыі: камсамол, піянерская арганізацыя. Прызнала, што сама з’яўляецца чальцом “Белай Русі”, і нядаўна створаная першасная суполка гэтай арганізацыі:

Тацяна Міховіч: Я сабрала сход. У нас у калектыве 145 чалавек. Уступіла ўсяго 25. А пра гэта… Чытала я гэта ў Інтэрнэце. Цалкам не адпавядае рэчаіснасці. Уступалі добраахвотна. Пасля гэтых паведамленняў у інтэрнэце я адразу склікала сход педкалектыву. Няхай хоць заўтра выходзяць. Я ўваходжу таксама ў прафсаюзную арганізацыю, і чым блага… “Белую Русь” міністр адукацыі ўзначальвае. І ўсё роўна кожны вольны ўваходзіць і сыходзіць.

Спадарыня Міховіч паведаміла, што за 16 гадоў працы  не было на яе ні адной скаргі. Ёй засталося некалькі месяцаў да пенсіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі