Супрацоўнік банка ў Слуцку скраў больш за 200 тысяч рублёў
![Супрацоўнік банка ў Слуцку скраў больш за 200 тысяч рублёў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/slucak-2606.jpg.webp?itok=yrvrZxXA)
У Слуцку 23-гадовы хлопец абакраў банк, у якім працаваў. Як піша sb.by са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу Следчага камітэта Юлію Ганчарову, малады чалавек скарыстаўся службовым становішчам і ўзяў больш за 200 тысяч рублёў.
У камп'ютарнай сістэме банка супрацоўнік мяняў сумы памераў авердрафту, а потым наўмысна выдаляў інфармацыю. Названую суму грошай ён сабраў менш чым за тры месяцы — з красавіка па чэрвень 2016 года.
Скрадзеныя грошы малады чалавек выкарыстоўваў для гульні на гандлёвай платформе па прасоўванні курсаў валют.
Дарэчы, падчас раследавання ён кампенсаваў большую частку шкоды.
Суд прызначыў яму 6 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.