Вы тут

Супраць журналістаў, якіх затрымалі ў суботу, пачатыя адміністрацыйныя працэсы

Затрыманне фатографа Вадзіма Заміроўскага / tut.by

Супраць усіх журналістаў, затрыманых 17 кастрычніка падчас разгону Марша студэнтаў, пачатыя адміністрацыйныя працэсы. А затрыманыя былі, нагадаем, журналіст БелаПАН і TUT.BY Усевалад Зарубін, фотакарэспандэнт БелаПАН Вадзім Заміроўскі, журналістка Onliner.by Дар'я Спявак.

На гэтым відэа — момант затрымання Дар'і Спявак і, найхутчэй, Вадзіма Заміроўскага, да якога сілавік кідаецца на апошніх кадрах.

 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.