Супраць палітзняволенай Алены Гнаук распачалі новую крымінальную справу. Яе вінавацяць у "злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі", піша @viasna96.
У чэрвені 2022-га суд Пружанскага раёна асудзіў 65-гадовую Гнаук на тры з паловай гады калоніі агульнага рэжыму. Яе прызналі вінаватай у "паклёпе на Лукашэнку" і "дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь".
Са жніўня палітзняволеная знаходзіцца ў гомельскай папраўчай калоніі №4. Нядаўна яе змясцілі ў ПКТ да 24 лютага. Таксама Алену Гнаук пазбавілі амаль усіх перадач, тэлефанаванняў, спатканняў.