Вы тут

Супраць мінчанкі пачалі крымінальныя справы за ролік у TikTok ля Вечнага агню

Мінчанка на месцы "правапарушэння" / МУС

Супраць мінчанкі распачалі дзве крымінальныя справы за TikTok-відэа ля Вечнага агню. Яе вінавацяць ў "здзеку над помнікам абаронцу Айчыны" і ў "хуліганстве", паведамляе TUT.by.

У сакавіку 2021-га сталічная міліцыя распавяла пра затрыманую 28-гадовую мінчанку, якая здымала "відэаролік дэструктыўнага характару" з бел-чырвона-белым сцягам каля манумента Перамогі.  На відэа яна проста сядзіць на плітцы манумента са сцягам. Меркавалася, што будзе проста адміністрацыйная справа. Аднак выйшла інакш. У пастанове Следчага камітэта гаворыцца: "Накінуўшы на плечы сцяг бел-чырвона-белых колераў цынічна пазіравала і ўсаджвалася ягадзіцамі на мармуровую пліту...".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.