Суперматч: "Рэал" — "Барселона" — 3:4, Месі забіў тройчы (відэа)

Мадрыдскі "Рэал" у выпадку перамогі мог павялічыць адрыў ад "Барселоны" да 7 ачкоў. Аднае не атрымалася. Іньеста адкрыў лік на 7-й хвіліне. Аднак Бензема на 20-й і 24-й вывеў гаспадароў поля наперад. Перад перапынкам Месі зраўнівае лік — 2:2.



Драматычныя падзеі разгарнуліся ў другім тайме. Спачатку на 55-й Раналду зарабіў пенальці і яго дакладна рэалізаваў, пасля Рамас сфаліў у сваёй штрафной на Неймары — чырвоная картка і пенальці, які забіў Месі. Гуляючы апошнія хвілін 25 у меншасці, "Рэал" быў згодны на нічыю, але "Барса" гуляла на перамогу. Чарговае парушэнне правілаў у штрафной, зноў пенальці і Месі на 84-й хвіліне забівае пераможны гол — 4:3!



Пасля 29 матчаў лідыруюць "Р\ал" і "Атлетыка", у якіх па 70 ачкоў, у "Барселоны" — 69.
 

Фота — uefa.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі