Суд змяніў тэрмін пакарання асуджанаму за "абразу Лукашэнкі" жыхару Бабруйска
![Пратэст пракурора суд задаволіў "у поўным аб'ёме" / Ілюстрацыйнае фота "Новага часу"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/magileu-ablasny-sud-3.jpg.webp?itok=1BPcAcQS)
Пратэст пракурора суд задаволіў "у поўным аб'ёме" / Ілюстрацыйнае фота "Новага часу"
Суд змяніў тэрмін пакарання, вынесены жыхару Бабруйска Сяргею Ляліну. У ліпені яго асудзілі на адзін год калоніі агульнага рэжыму за "абразу Лукашэнкі" і "абразу прадстаўніка ўлады" — за каментары ў інтэрнэце. Аднак пракуратура падала пратэст, піша @viasna96.
У канцы лістапада судовая калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда задаволіла пратэст пракурора Бабруйскага раёна ў поўным аб'ёме — "тэрмін канчатковага пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі па сукупнасці злачынстваў" павялічаны да двух гадоў.
Ляліну 51 год. Ён — ваенны пенсіянер, мае званне падпалкоўніка (Аляксандр Лукашэнка яго пазбавіў), удзельнічаў у пратэстах 2020-га, яго затрымлівалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.