Суд у ЗША вынес рашэнне на карысць Вікторыі Азаранкі

Суд у ЗША вынес рашэнне на карысць Вікторыі Азаранкі

Суд Каліфорніі вынес рашэнне на карысць беларускі Вікторыі Азаранкі. Разглядалася справа аб апецы над яе сынам Леа Аляксандрам. Пра гэта піша сайт tmz.com.

Як вядома, Азаранка нарадзіла сына ў снежні 2016 года. Бацька хлопчыка — амерыканец Білі Макіг. Летам 2017-га, пасля таго, як Вікторыя вярнулася ў вялікі тэніс і пачала вяртаць страчаныя пазіцыі ў рэйтынгу, Макіг абвінаваціў беларуску ў выкраданні іх дзіцяці. У выніку суд Каліфорніі забараніў бацькам вывозіць сына за межы штата да канца судовых разбіральніцтваў. З-за гэтай справы Азаранка вымушана была спыніць выступленні, яна не гуляе дагэтуль.

У судзе Вікторыя Азаранка настойвала на тым, каб справу аб апецы разглядаў суд у Беларусі. Відаць, суд Каліфорніі задаволіў гэтую яе просьбу. Білі Макіг можа абскардзіць рашэнне суда на працягу трох тыдняў. Адвакаты беларускі перакананыя, што суд будзе на яе баку. Як толькі скончацца разбіральніцтвы, Вікторыя збіраецца прывезці сына ў Беларусь. Аднак яна не супраць, каб амерыканец заставаўся ў жыцці хлопчыка. Яна спадзяецца, што ўдасца наладзіць з ім сяброўскія адносіны, нягледзячы на псіхалагічны ціск, які аказвалі на яе яго сваякі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі