Вы тут

Суд не адбыўся: журналістка Любоў Каспяровіч застаецца на Акрэсціна

Любоў Каспяровіч / TUT.by

Журналістка Любоў Каспяровіч застаецца ў ІЧУ на Акрэсціна. Як паведамляе TUT.by, cудовы працэс над іх супрацоўніцай сёння так і не адбыўся. Хутчэй за ўсё справа будзе разгледжана ў панядзелак, 17 траўня. У гэты дзень сканчаецца 72 гадзіны пасьля затрымання, то бок дзяўчыну павінны ці адпусціць, або асудзіць да гэтага часу.

Каспяровіч затрымалі 14 траўня каля Дома правасуддзя ў Мінску, дзе праходзіў суд па "Справе студэнтаў". Каля будынку суда сабралася не менш за 100 чалавек. У залу пасяджэння амаль нікога не пусцілі і міліцыя папрасіла разысціся людзей, а пазней пачаліся затрыманні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.