Суд над "змоўшчыкамі": Зянковіч лічыў, што пераварот падтрымаюць 4-5 батальёнаў

Суд над "змоўшчыкамі": Зянковіч лічыў, што пераварот падтрымаюць 4-5 батальёнаў

Меркавалася, што сілавы захоп улады падтрымаюць каля чатырох ці пяці батальёнаў беларускага войска. Гэта абмяркоўвалася на запісах размоваў Юрыя Зянковіча, якія заслухалі ў судзе па "змове з мэтай захопу ўлады".

Як паведамляе БЕЛТА, гаворка ішла пра падраздзяленні, якія знаходзяцца ў Мінску альбо непасрэднай блізкасці ад сталіцы. Таксама меркавалася прыцягнуць да захопу ўлады мар'інагорскі спецназ — вайскоўцаў 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння. Па словах суразмоўцы Юрыя Зянковіча, зацікаўленасць выказалі не толькі дзеючыя вайскоўцы, але і адстаўныя.

Падчас размовы суразмоўца Зянковіча не аднойчы казаў, што патрэбны дакладны план, якога ва ўдзельнікаў змовы не было. Таксама ён гаварыў пра неабходнасць грошай і зброі. Зянковіч запэўніў, што з недахопам зброі праблем не ўзнікне. Яе меркавалася хаваць у схованкі і пазначаць іх на мапе. 

Як паведамлялася раней, на "змоўшчыкаў" выйшлі падстаўныя беларускія сілавікі, якія прапанавалі падтрымаць пераварот. Неўзабаве пасля гэтага ўдзельнікаў "змовы" і затрымалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі