Суд над украінскім журналістам Шаройкам адбыўся яшчэ ў лютым

Суд над украінскім журналістам Шаройкам адбыўся яшчэ ў лютым

Суд над украінскім журналістам Паўлам Шаройкам абвінавачаным у шпіянажы супраць Беларусі, адбыўся яшчэ ў лютым. Карэспандэнт Украінскага радыё асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта агенцтву ТАСС паведаміў старшыня Камітэта дзяржбяспекі Валерый Вакульчык.

Раней аб прысудзе Шаройку расказваў амбасадар Украіны ў Мінску Ігар Кізім.

Каментуючы прысуд, Вакульчык заявіў, што віна Шаройкі даказаная, ёсць вычарпальныя доказы. Асуджаны журналіст па-ранейшаму знаходзіцца ў СІЗА КДБ. 

Вакульчык заклікаў не звязваць арышт і прысуд Шаройкі з арыштам і судом беларуса Юрыя Палітыкі ва Украіне. Яго, дарэчы, таксама вінавацяць у шпіянажы. "Перш чым увязваць сітуацыю з Шаройкам і грамадзянінам Беларусі, трэба паглядзець, што было раней. Я б не ўвязваў усе гэтыя рэчы", — заявіў кіраўнік КДБ.

Ён не выключыў, што ў будучыні паміж Кіевам і Мінскам можа адбыцца абмен асуджанымі грамадзянамі. "У свой час мы абмянялі кадравага разведчыка, якога мы затрымалі некалькі гадоў таму, на нашых грамадзян, якія былі затрыманыя ў іншай дзяржаве", — прывёў прыклад старшыня КДБ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі