Суд над экс-намеснікам генпракурора будзе закрытым

Як паведамляе interfax.by, судовы працэс пачнецца 20 траўня. Справа будзе слухацца ў закрытым рэжыме.



Нагадаем, што справу супраць высокапастаўленага пракурора пачалі ў лістападзе 2013 года. Аляксандра Архіпава вінавацяць у злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі.



Загадам генпракурора Архіпава 4 лістапада 2013 года адхілілі ад пасады і звольнілі з органаў пракуратуры за дзеянні, што дыскрэдытуюць званне пракурорскага работніка і несумяшчальныя са службай у органах пракуратуры.



Кіраўнік Беларусі на сустрэчы з генпракурорам Аляксандрам Канюком загадаў трымаць на кантролі сітуацыю вакол звольненага намесніка генпракурора. Падрабязнасці справы Архіпава не вядомыя. Са словаў Лукашэнкі вынікае толькі, што ў справе фігуруе забіты чалавек, п'яны кіроўца і сябры Архіпава. Таксама кіраўнік дзяржавы казаў, што справу замялі з дапамогай улады.



Фота Архіпава — minpraud.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі