Суд лічыць: раз чалавек не галасаваў - значыць, не жыў па месцы прапіскі

10 красавіка адбылося другое паседжанне Маскоўскага раённага суда Брэста ў справе аб высяленні чатырох жанчын Абрамавых без прадастаўлення жылля.
Мясцовая ўлада ўжо год дабіваецца высялення з “хрушчоўкі” прапісанай там Жанны Абрамавай, а таксама яе маці і двух сясцёр, якія там жывуць, пасля палітычных дэмаршаў дзяўчат-апазыцыянерак.

Летась Маскоўскі раённы суд ужо быў прыняў рашэнне аб высяленні, аднак абласны суд прызнаў яго няпраўным і накіраваў справу на новы разгляд.

Ні гарвыканкам, ні камунальнікі нават не памянялі формулу іску. Суддзя Таццяна Міранюк адпрацоўвае ранейшы матэрыял.

Суддзя запытала маці сямейства Інгу Абрамаву, ці праўдзівыя звесткі КУП ЖРЭУ , што паўнагадовыя Абрамавы не з’яўляліся на галасаванні з аспрэчанай кватэры (маўляў, там не жылі). Таксама суддзя пастанавіла ў каторы ўжо раз праверыць жыллёвыя ўмовы Абрамавых.
Інга Абрамава пакінула залу суда.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі