Суд аштрафаваў палітвязня Дашкевіча на 1 мільён 860 тысяч рублёў

Суд аштрафаваў палітвязня Змітра Дашкевіча на 1 мільён 860 тысяч рублёў (60 базавых велічынь). Ён прайшоў 9 лістапада ў шклоўскай калоніі, дзе адбывае паўтарагадовы тэрмін моладзевы лідэр. На суд былі дапушчаныя толькі адвакат і прадстаўнікі АБСЕ. Нагадаем, Дашкевіча абвінавацілі ў адмове ад давання паказанняў. Летам палітвязень катэгарычна адмовіўся сведчыць супраць сяброў з “Маладога фронту”. Паводле гэтага артыкула моладзевы лідэр мог атрымаць паўгода турмы.

Адвакат Дашкевіча Аляксандр Галіеў распавёў "Еўрарадыё" пра тое, якога пакарання патрабаваў для палітвязня пракурор:

“Пракурор спачатку патрабаваў 100 базавых велічынь штрафу, у выніку прызначылі 60”.

Былы палітвязень Павел Севярынец, які ў складзе групы падтрымкі прысутнічаў каля будынка калоніі, у інтэрв’ю Еўрарадыё выказаў меркаванне, што на прысуд паўплывала пазіцыя Еўропы. Таму на волю Дашкевіч мусіць выйсці ўжо 15 сакавіка наступнага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі