Суд адхіліў іск былога міліцыянера Ігара Вусіка да міністра Ігара Шуневіча
![Суд адхіліў іск былога міліцыянера Ігара Вусіка да міністра Ігара Шуневіча](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/efe6c7be-a3ce-4009-a99c-3d304347a16a_w650_r1_s.jpg.webp?itok=KGt6i2sc)
Суд Цэнтральнага раёна Мінска адхіліў іск былога міліцыянера Ігара Вусіка да міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча. Ён хацеў, каб яго аднавілі на працы, адмянілі спагнанне, выплацілі заробак, страчаны з прычыны вымушаны прагулаў і заплацілі кампенсацыю маральнай шкоды (10 тысяч рублёў). Як інфармуе Радыё Свабода, Шуневіч у суд не прыйшоў, прыслаў сваіх прадстаўнікоў. У судзе быў начальнік крычаўскай міліцыі Станіслаў Чупрын. Міліцыянеры ад міравога пагаднення з Ігарам Вусікам адмовіліся — ён быў згодны адмовіцца ад іска да Шуневіча, калі зменяць фармулёўку загаду аб яго звальненні.
Падпалкоўнік Вусік служыў у Крычаўскім РАУС начальнікам аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі. Яго звольнілі ў траўні пасля з’яўлення ў СМІ калектыўнага ліста крычаўскіх міліцыянераў да міністра ўнутраных спраў. Яны распавялі пра парушэнні іх правоў, пра існуючыя парадкі ў РАУС, нібыта, для начальніка РАУС міліцыянеры збіралі грошы са сваіх прэмій. Яны папрасілі правесці праверку злоўжыванняў кіраўніцтвам РАУС.
Вусік назваў рашэнне суда несправядлівым, яго ён збіраецца абскардзіць у Мінскім абласным судзе.
![Суд адхіліў іск былога міліцыянера Ігара Вусіка да міністра Ігара Шуневіча](/sites/default/files/paragraphs/image/3d3572bb-2a03-495a-88d7-9acd99131f6ew1023r1s.jpg)