Вы тут

Стыльскі прадае аўтапартрэт, каб дапамагчы рэпрэсаваным музыкам

Юрый Стыльскі і аўтапартрэт

Франтмен гурта "Дай Дарогу!" Юрый Стыльскі выставіў на аўкцыён свой аўтапартрэт. Грошы, атрыманыя за карціну, пойдуць у Фонд культурнай салідарнасці — на дапамогу рэпрэсаваным музыкам, паведамляе binkl.by.

"Я напісаў яго два гады таму, — кажа Стыльскі. — Не хацеў сябе увекавечваць, а намаляваў, таму што натхненне прыйшло... Я ўклаў у гэтую працу ўсё, што мог".

"Хачу выказаць сваю павагу і падтрымаць усіх, хто змагаецца за праўду і справядлівасць", — дадае Юрый Стыльскі.

Апошнім часам музыкаў сталі часта затрымліваць у Мінску пасля дваровых канцэртаў. Яны атрымліваюць адміністрацыйны арышт. Падчас пратэстаў у Брэсце пасля прэзідэнцкіх выбараў затрымлівалі і Стыльскага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.