Страйк рабочых аграгаспадаркі ў Слонімскім раёне спынены

Страйк рабочых аграгаспадаркі ў Слонімскім раёне спынены

Страйк рабочых раённага унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Новадзявяткавічы" ў Слонімскім раёне спынены. Адбылося гэта пасля іх двухгадзіннай сустрэчы са старшынёй Слонімскага райвыканкама Генадзем Хомічам, піша "Слонімскі веснік".

Паведамляецца, што 17 траўня на сустрэчы гаворка ішла пра "пэўную канфліктную сітуацыю" і "шэраг праблемных пытанняў", якія наспелі ў працоўным калектыве. Механізатары, кіроўцы і будаўнікі сельгаспрадпрыемства раніцай у чацвер не выйшлі на працу, паколькі былі не задаволеныя "стылем кіраўніцтва" Уладзіміра Акуліча, кіраўніка РУСП "Новадзявяткавічы" (напрыклад, яны абураныя, што ён на іх мацюкаецца, пазбаўляе грашовых заахвочванняў). Генадзь Хоміч выслухаў патрабаванні і паабяцаў разабрацца, у тым ліку і з "залішне жорсткай манерай зносін з падначаленымі" Акуліча. Пасля гэтага рабочыя выйшлі на працу.

"Газета Слонімская" дадае: людзі, якія пагадзіліся пайсці на працу, казалі, што будуць працягваць дамагацца адстаўкі кіраўніка гаспадаркі. А яна, дарэчы, па ўсіх праказчыках найгоршая у Гродзенскай вобласці, сказаў падчас сустрэчы кіраўнік раёна.

Страйк рабочых аграгаспадаркі ў Слонімскім раёне спынены
Фота: slonves.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі