Страты беларускай мовы баяцца 36% беларусаў, страты суверэнітэту — 8%

Страты беларускай мовы баяцца 36% беларусаў, страты суверэнітэту — 8%

Больш за ўсё беларусы баяцца нізкай нараджальнасці і змяншэння насельніцтва — так адказалі 37,4% апытаных жыхароў нашай краіны. 

Пра такія вынікі сацыялагічнага даследавання паведамляецца ў новай кнізе амбасадара Беларусі ў Кітаі Кірыла Рудага "Таму што так вырашылі мы". Кніга пабачыла свет днямі, як паведамілі ў праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1". 

Згодна з даследаваннямі, на другім месцы сярод грамадскіх фобіяў ідзе страта беларускай мовы (35,8%). Замыкае "тройку лідараў" рост п'янства і наркаманіі (34,9%). 

Астатнія праблемы жыхароў нашай краіны хвалююць заўважна менш. Экалагічных праблемаў баяцца 28,4%, зніжэння ўзроўню жыцця — 24,8%, крызісу сістэмы адукацыі — 14%. Замыкае гэты спіс боязь страціць дзяржаўны суверэнітэт — 7,9%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі