Столькі чалавек далі грошы, каб працавала кнігарня "ЛогвінаЎ"

Кнігарня "ЛогвінаЎ" амаль сабрала ўсю суму на штраф. “Паводле нашых падлікаў (а ў нас актывы ў розных месцах), таксама паводле гарантый ад дабрадзеяў — мы маем каля 90% ад сумы”, — кажа Ігар Логвінаў.

Пачаць выплаты кнігавыдавец плануе ўжо сёння, аднак выплаціць хутка ўсю суму цалкам не атрымаецца праз тэхнічныя складанасці. На 15 сакавіка прызначаны разгляд просьбы аб адтэрмінаванні плацяжа на паўгода.

Непасрэдна ў кнігарню свае ахвяраванні прынеслі каля 500 чалавек, яшчэ столькі ж скарысталіся адмысловым сайтам. Збіралі грошы на працягу двух месяцаў. Ахвяраванні даходзілі з 27 краін, размешчаных на 3 роззных кантынентах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі