Вы тут

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі сёння зніжаецца да 9,5% гадавых

Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

14 жніўня ў Беларусі зніжаецца стаўка рэфінансавання — з 10% да 9,5%. Такое рашэнне 7 жніўня прыняло праўленне Нацбанка. Стаўка па крэдыце авернайт зніжаецца з 11,5 да 10,75 адсотка гадавых, па дэпазіце авернайт — з 8,5 да 8,25 адсоткі гадавых.

Гэтае рашэнне Нацбанк патлумачыў тым, што ў другім квартале 2019 года стала больш павольнай інфляцыя. Наступнае пасяджэнне праўлення Нацбанка, прысвечанае грашова-крэдытнай палітыцы, запланаванае на 6 лістапада.

Летась стаўка рэфінсавання зніжалася двойчы, апошні раз у чэрвені 2018-га (з 10,5 да 10%). У 2017-м стаўка зніжалася восем разоў, апошні раз — у кастрычніку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.